Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Віцебскую кандыдатку зноў абшукалі на беларускай мяжы

  • Кандыдатка па Віцебскай-Горкаўскай акрузе № 17 Алена Фаміна
    Кандыдатка па Віцебскай-Горкаўскай акрузе № 17 Алена Фаміна

Кандыдатка па Віцебскай-Горкаўскай акрузе № 17 Алена Фаміна, прыхільніца Мікалая Статкевіча і сябра аргкамітэту па стварэнні сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада", 12 верасня ехала ў Вільню. На беларускім баку мытнікі правялі ператрус яе рэчаў.

Алена Фаміна паведаміла, што рэчы пераглядалі доўга і пільна: праз гэта нават быў затрыманы цягнік. Нічога падазронага ў яе не знайшлі, але спадарыня Фаміна не ўпэўненая, што вярнуцца з Вільні ёй удасца без падобных "прыгодаў". Бо гэта ўжо другі ператрус паводле ініцыятывы беларускіх мытнікаў за апошнія два тыдні.

Мінулым разам кандыдатку ў дэпутаты парламенту абшукалі на польска-беларускім памежжы, калі яна вярталася з Варшавы ад сына. Мытнік правялі ператрус яе рэчаў спачатку ў цягніку, потым прымусілі выйсці ў памяшканне мытні і абшукалі яшчэ раз. Урэшце правялі і асабсты дагляд, які Алена Фаміна палічыла прыніжэннем уласнай голнасці. Пры гэтым супрацоўнікі мытні некалькі разоў прапаноўвалі ёй "добраахвотна задэклараваць" нейкую вялікую суму грошай, якую, паводле іхных меркаванняў, Алена Фаміна магла патаемна везці праз мяжу. Але ні грошай, ні якіх-небудзь іншых недазволеных да перавозу рэчаў у яе не знайшлі.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма