Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Гомельшчына: сайты дзяржвыданняў нарэшце ўзгадалі пра выбары

  • Сайт газеты "Жыццё Палесся"
    Сайт газеты "Жыццё Палесся"

На абноўленай версіі сайта газеты “Лоеўскі край”, які назіральнікі крытыкавалі  сярод іншых за адсутнасць выбарчай тэматыкі, з’явіліся банэр і калонка “Выбары-2012”. Акрамя афіцыйных пастаноў і іншай іфармацыі, тут ёсць бліц-апытанка: жыхары Лоева і раёна выказваюцца наконт сваіх турботаў, вырашэння якіх чакаюць ад кандыдатаў у дэпутаты.

На сайце мазырскай газеты “Жыццё Палесся”  апублікавалі перадвыбарчыя праграмы  кандыдатаў ў дэпутаты па Палесскай выбарчай акрузе №43. Цікава, што першай змясцілі праграму сябра партыі левых “Справядлівы свет” Аляксандра Вешчава, а затым ужо праўладнага кандыдата Сяргея Канопліча.

Рэгулярна абнаўляе раздзел “Выбары-2012” сайт “Петрыкаўскіх навінаў”, дзе ў асноўным змяшчаецца афіцыйная інфармацыя.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма