Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Случчакі знаходзяць у паштовых скрынках улёткі з заклікамі “ня быць скотам”

Аўтары ўлётак заклікаюць да байкоту выбараў, ліквідацыі рэжыму і выбараў без Лукашэнкі.

“Прыслужнікі рэжыму, якіх выкарыстоўваюць для арганізацыі фальшывых выбараў, будуць прымушаць студэнтаў, вайскоўцаў, рабочых на дзяржпрадпрыемствах ісці на выбарчыя ўчасткі, арганізоўваць масавае датэрміновае і хатняе галасаванне, фальсіфікаваць вынікі галасавання, - гаворыцца ва ўлётках. – У гэтую хеўру прыпісаліся і псеўдаапазіцыянеры, якія будуць дурыць людзей, каб зацягнуць на выбарчыя ўчасткі. Падключана цэлая армія “экспертаў”, у тым ліку так званых “незалежных”, для ашуканства і хлусні”.

Аўтары раяць усім прыслужнікам паслухаць песню Сяргея Міхалка “Ня быць скотам”, а беларусам – не ісці на галасаванне: “Няхай Лукашэнка і яго рэжым застаецца сам-насам”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма