Смалявічы: Рашэння аб публікацыі праграмы кандыдату прыйшлося дабівацца праз ЦВК
Зарэгістраванаму 29 жніўня праз Цэнтарвыбаркам кандыдату ад Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Артуру Эшбаеву са Смалявіцкага раёну на Лагойскай выбарчай акрузе №75 зноў прыйшлося звяртацца ў ЦВК, але ўжо каб адстаяць сваё права на гарантаваную законам перадвыбарчую агітацыю.
Акрамя таго, што ў сувязі з абскарджванем рашэння Лагойскай АВК у Цэнтральнай камісіі 10 дзён фактычна былі выкрэсленыя з прадугледжаных заканадаўствам 30 дзён для перадвыбарчай агітацыі, то і пасля атрымання рэгістрацыі кандытат сутыкнуўся з праблемай. Так, смалявіцкая газета “Край Смалявіцкі” адмовілася прымаць для публікацыі выбарчую праграму Артура Эшбаева з-за таго, што яна была пададзеная ў рэдакцыю з натуральным пры такіх абставінах спазненнем. Акруговая камісія на зварот кандыдата аб дапамозе паабяцала вырашыць праблему, але так нічога і не зрабіла. Толькі пасля чарговага звароту ў ЦВК і адпаведнага разбіральніцтва кандыдату паабяцалі вырашыць праблему з рэдакцыяй.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма