Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Слуцк: блізкім кандыдата Шыловіча пагражаюць непадаўжэннем кантракта

  • Аляксандр Шыловіч
    Аляксандр Шыловіч

Кандыдат у дэпутаты па Слуцкай выбарчай акрузе № 67 Аляксандр Шыловіч заяўляе аб праблемах, якія ўзніклі ў яго і яго блізкіх людзей падчас агітацыі.

Па словах Шыловіч, яго знаёмым і блізкім, якія працуюць на дзяржпрадпрыемствах, пагражаюць не працягнуць працоўныя дамовы.

- Гэтыя людзі не з'яўляюцца маімі даверанымі асобамі, - заявіў кандыдат. - Тым не менш, іх выклікаюць у адміністрацыю і адкрытым тэкстам кажуць: «Будзеш агітаваць за Шыловіча - пазбавішся працы». На такіх сустрэчах прысутнічаюць людзі ў цывільным.

Акрамя таго, шэраг арганізацый і прадпрыемстваў адмовіліся размяшчаць перадвыбарныя плакаты кандыдата на сваіх інфармацыйных стэндах.

- Дырэктар кінатэатра «Беларусь» спаслаўся на тое, што ўсе кандыдаты павінны быць у роўных умовах, - дадаў Аляксандр Шыловіч. - Работнікі крам «Слуцкторга» кажуць, што выконваюць распараджэнне ідэолага і арганізацыйнага аддзела Слуцкага райвыканкама.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма