Салігорск: выбарчы фонд стварыў толькі адзін кандыдат з шасці
Па двух салігорскіх выбарчых акругах, па якіх зарэгістравана 6 кандыдатаў у дэпутаты, свой перадвыбарчы фонд стварыў толькі апазіцыянер Віктар Малочка.
Па словах мясцовых праваабаронцаў, фінанасавым пытаннем зацікавіліся самі выбаршчыкі:
- Нам тэлефанавалі салігорскія выбаршчыкі, якія скардзіліся на адсутнасць перадвыбарчай агітацыі на вуліцах гораду. Цікавіліся, як яны могуць аказаць кандыдатам матэрыяльную падтрымку, - распавядаяе мясцовы сябра Беларскгага Хельсінскага камітэту Аляксей Валабуеў. - Пасля некалькіх званкоў у салігорскія акруговыя камісіі ды ў кантактны цэнтр Беларусбанка высветлілася, што такі адмысловы выбарчы рахунак ёсць толькі ў аднаго кандыдата з шасці.
Гэткае стаўленне кандыдатаў да магчымасці ствараць свае выбарчыя фонды, на думку праваабаронцаў, сведчыць пра перакананасць галоўных удзельнікаў выбарчага працэсу ў перадвызначанасці вынікаў выбараў. Адмова ад утварэння кандыдатамі выбарчых фонадаў ёсць фактычным прызнаннем адсутнасці рэальнай барацьбы за галасы выбаршчыкаў.
Нагадаем, кожны кандыдат пасля рэгістрацыі мае права стварыць свой асабісты фінансавы фонд у памеры да 1 000 базавых велічынь, што складае 100 мільёнаў беларускіх рублёў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма