Полацк: фота не тое
Аляксей Міхальчанка, кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Полацкай гарадской выбарчай акрузе № 28, падаў скаргу ў акруговую выбарчую камісію. Прычынай скаргі паслужыла незадаволенасць кандыдата надрукаваным ў інфармацыйнай улётцы фота.
Па словах Міхальчанкі, падаючы камісіі для друку студыйную чорна-белую фатаграфію па пояс, ён пераследваў свае пэўныя мэты, і абразанне дадзенага фота да партрэтнага фармату з'яўляецца парушэннем яго правоў як кандыдата.
Акруговая камісія на спецыяльным паседжанні патлумачыла Міхальчанку, што дадзеная ўлётка мае не агітацыйны, а інфармацыйны статус, і выпуск яе пераследваў толькі адну мэту - данесці да выбаршчыкаў інфармацыю аб наяўных кандыдатах. Менавіта таму ўсе прадастаўленыя кандыдатамі фатаграфіі былі абрэзаны да строгага партрэтнага фармату. Больш за тое, Выбарчы кодэкс не прапісвае крытэрыі выпускаемай камісіяй інфармацыйнай улёткі па размяшчэнні фатаграфій і не загадвае ўзгадненне яе выпуску з кандыдатамі.
У выніку Міхальчанка пагадзіўся з прапанаванымі тлумачэннямі і забраў сваю скаргу.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма