Бабруйчане нарэшце даведаліся пра адукацыю і прыбыткі кандыдатаў
Бабруйчане нарэшце змаглі ўбачыць, колькі зарабляюць і якую адукацыю маюць кандыдаты ў дэпутаты з газеты "Коммерческий курьер" (№ 37).
Самым заможным кандыдатам апынуўся сябра ЛДП, індывідуальны прадпрымальнік Уладзімір Яўсеенкаў, які скончыў механіка-тэхналагічны тэхнікум, - ён балатуецца па Ленінскай акрузе № 78. Яго гадавы прыбытак склаў 264 345 830 рублёў. Другая ў "рэйтынгу" - дзеючая дэпутатка ПП НС Алена Шамаль (балатуецца па Сельскай акрузе), якая задэкларавала 76 182 481 рубель. Яна скончыла Віцебскі медыцынскі інстытут.
Мікалай Плаксіцкі, ідэолаг "Славянкі”, мае прыбытак у памеры 44 014 035 рублёў і 372 акцыі фабрыкі (Ленінская акруга). Скончыў гістарычны факультэт у БДУ. Яго “даганяе” дырэктар школы і сябра Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Жана Мішур (Першамайская акруга, скончыла фізмат у Мазыры), яна налічыла 36 394 442 рублі. Аператар “Беларусьнафты” Яўген Катовіч (Першамайская акруга) зарабіў 27 187 292 рублі. Мае адукацыю эканаміста-мэнэджэра. Сябра ЛДП Уладзімір Загрышаў, з гэтай жа акругі, задэклараваў 18 722 090. Ён мае вышэйшую педагагічную адукацыю.
Самы невялікі гадавы даход у сябра ЛДП Аляксандра Дзіка (Сельская акруга, мае сярэдюю спецыяльную адукацыю) – 8 417 548, і сябра АГП Мацвея Хатары (Ленінская акруга, скончыў БНТУ) – 7 200 000 рублёў.
Варта адзначыць, што газета гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” і сайт гарвыканкама да гэтага часу не далі інфармацыю аб прыбытках кандыдатаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма