Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Надпіс на футболцы кандыдата Няпомняшчых на плакатах адцэнзуравалі (фота)

Вядомы многім гамельчукам надпіс на футболцы кандыдата ў дэпутаты па Гомельскай-Навабеліцкай акрузе Уладзіміра Няпомняшчых падпаў пад цэнзуру. Многія жыхары Гомеля ведаюць кандыдата ў дэпутаты менавіта праз яго футболку з надпісам «За Беларусь без Лукашэнкі», у якой пенсіянер, сябра АГП звычайна з'яўляецца на публіцы – ходзіць па вуліцы і ездзіць у грамадскім транспарце. Праз тую футболку Уладзімір Няпомняшчых меў праблемы з міліцыяй, яго некалькі разоў затрымлівалі, але не каралі адміністрацыйна.

Калі здымаўся выступ на тэлебачанні, кандыдату ў дэпутаты прапанавалі пераапрануцца, але ён адмовіўся. «Футболка – гэта мой брэнд, мая пазнавальнасць», - патлумачыў тады кандыдат у дэпутаты. Здымаўся ў гэтай футболцы ён і для плакатаў, якія затым размясціла на інфармацыйных стэндах акруговая камісія. Але надпіс «За Беларусь без Лукашэнкі» быў хітра адцэнзураваны: словы «без Лукашэнкі» зніклі пад надпісам «Кандыдаты ў дэпутаты», застаўся толькі надпіс «За Беларусь».

«Добра, што хоць галаву не адрэзалі, ці не пакінулі адну галаву прафесара Доўэля», - пракаментаваў Уладзімір Няпомняшчых.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма