Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Жлобін: сустрэчы з выбаршчыкамі на БМЗ - толькі для праўладнага кандыдата

  • Сябра партыі “Справядлівы свет” Валерый Рыбчанка
    Сябра партыі “Справядлівы свет” Валерый Рыбчанка

Кандыдат у дэпутаты, а пакуль дзейны старшыня Жлобінскага райвыканкама Леанід Апанасюк праводзіць гэтымі днямі сустрэчы са сваімі выбаршчыкамі на тэрыторыі Беларускага металургічнага завода. Пра гэта паведаміў супернік кандыдата ад улады, прадстаўнік партыі “Справядлівы свет” Валерый Рыбчанка.

– Ёсць інфармацыя, што адна з такіх сустрэч адбылася 11 верасня, а таксама сёння, – кажа Рыбчанка. – Мне, чамусьці, не паведамілі пра такую магчымасць, хоць я маю такое ж права праводзіць сустрэчы, як і кандыдат Апанасюк. Чаму ён можа праводзіць такія сустрэчы, ды яшчэ ў працоўны час, а я такой магчымасці не маю? Таму я пакінуў заяву, каб кіраўніцтва завода разгледзела пытанне аб прадастаўленні ўсім кандыдатам па нашай акрузе роўных магчымасцяў для правядзення агітацыйнай кампаніі на тэрыторыі БМЗ.

Заяву Рыбчанкі прыняў адзін з намеснікаў генеральнага дырэктара прадпрыемства, які паабяцаў перадаць яе “спецыялісту, які займаецца  пытаннямі па выбарах”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма