Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Брэст: дзяржаўнае тэлебачанне не хоча адказваць за ўвядзенне цэнзуры

Кандыдат у дэпутаты па Брэсцкай-Усходняй акрузе №3 Дыяна Касцюковіч, якая вылучана Аб’яднанай грамадзянскай партыяй, так і не атрымала пісьмовага адказу ад кіраўніцтва тэлерадыёкампаніі “Брэст” наконт забароны ўжываць падчас тэлевізійнага звароту да выбаршчыкаў словы “байкот”, “пікет” і “Лукашэнка”. Спробы паскардзіцца на дзеяннні ТРК “Брэст” у іншыя дзяржаўныя структуры таксама не далі плёну: напрыклад, у пракуратуры і Цэнтрвыбаркаме параілі дачакацца адказу менавіта з тэлерадыёкампаніі, бо на яе ўскладзена адказнасць за выкананне Выбарчага кодэксу падчас запісу зваротаў кандыдатаў у дэпутаты.

Варта адзначыць, што ад захадаў кіраўніцтва ТРК “Брэст” пацярпела і актывістка АГП Анжаліка Камбалава, якая вылучаецца ў Баранавічах: запіс яе звароту да выбаршчыкаў увогуле не трапіў у эфір.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма