Адміністрацыя "Віцьбы" спрабавала разагнаць пікет кандыдата Мікуліна
Месца насупраць прахадной віцебскага кандытарскага камбіната "Віцьба" вызначана для пікетавання згодна з рашэннем мясцовых уладаў. Але кіраўніцтва прадпрыемства вырашыла, што агітацыйны пікет тут непажаданы. Тым больш, што мясцовыя жыхары актыўна дзяліліся з "групай падтрымкі" кандыдата Аляксандра Мікуліна сваімі праблемамі.
А.Мікулін, кандыдат у дэпутаты па Віцебскай-Чкалаўскай выбарчай акрузе №18, актывіст кампаніі "Гавары праўду". Пад гэтым лозунгам і праходзіў пікет у новым віцебскім мікрараёне "Білева". Кандыдат праводзіў пікет разам са сваімі даверанымі асобамі, Лідзіяй Сагідулінай і Анатолем Гнеўкам.
Прымусіць пікетоўцаў пакінуць пляцоўку каля "Віцьбы" спрабавалі і ахоўнік прадпрыемства, і работнікі адміністрацыі. Маўляў, гэта наша тэрыторыя, а мы не дазваляем. Пераканаў іх толькі паказаны дазвольны дакумент, і тое прадстаўнікі "Віцьбы" абураліся: аказваецца, адміністрацыю не папярэдзілі, што пляцоўка каля прадпрыемства ўваходзіць у пералік месцаў, вызначаных для вулічнай агітацыі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма