Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Баранавічы: на сустрэчы з кандыдатамі прыходзяць 2-5 чалавек

12 верасня адбылася сустрэча з выбаршчыкамі кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Баранавіцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 6, галоўнага ўрача цэнтральнай паліклінікі № 1  Аляксандра Сцяцко ў памяшканні ЖЭС № 5. Інфармацыя пра гэтую сустрэчу была размешчана на 1-ай старонцы афіцыйнай газеты “Наш край” 8 верасня, а таксама на сайце Баранавіцкага гарвыканкама, агучвалася па радыё і тэлебачанні. Адзін з супрацоўнікаў ЖЭСа паведаміў, што аб’явы аб сустрэчы з кандыдатам разносілі па кватэрах і іх расклеівалі ў пад’ездах. Аднак на сустрэчу прыйшло ўсяго 5 чалавек, трое з якіх былі супрацоўнікі ЖЭСа.

Днём раней, 11 верасня, адбылася сустрэча кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5 Вольгі Палітыка з выбаршчыкамі ў памяшканні ЖЭС № 4, на якую прыйшлі 2 чалавекі.

Фота: Аляксандр Сцяцко на сустрэчы з выбаршчыкамі 12 верасня ў памяшканні ЖЭСа № 5

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма