У эфір беларускага тэлебачання і радыё не прайшлі 33 выступы кандыдатаў ад АГП
33 з 68 магчымых тэле-і радыёвыступаў спікераў Аб'яднанай грамадзянскай партыі былі забароненыя да трансляцыі на беларускім тэлебачанні і радыё, паведаміла прэс-сакратар АГП Ганна Красуліна.
12 кандыдатаў АГП не прапусцілі ні на радыё, ні на тэлебачанне, чатыры з іх не змаглі апублікаваць праграму яшчэ і ў газеце.
Акрамя гэтага, дзевяць выступаў па розных прычынах не былі запісаныя кандыдатамі - да прыкладу, Аляксандр Шаўцоў, які балатуецца па Магілёўскай сельскай акрузе № 88, не змог прыехаць на запіс, паколькі працуе ў Расіі.
Пра выхад або забарону яшчэ некалькіх выступаў партыі невядома, паколькі, па словах Красулінай, у некаторых гарадах у кандыдатаў не было доступу да праваднога радыё або без апавяшчэння пераносіўся час трансляцыі.
Усяго, па інфармацыі АГП, у эфір прайшло восем жорсткіх пасланняў ад сябраў партый: па два ад Анатоля Лябедзькі, Станіслава Багданкевіча і Юрыя Істоміна і па адным - ад Ганны Канапацкой і Аляксандра Саснова.
11 пасланняў, якія прайшлі ў эфір былі «злёгку змякчэлыя пад ціскам цэнзараў», але не страцілі асноўнага пасылу партыі.
Усяго
выступіць у СМІ спрабавалі 34 спікера АГП.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма