Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Барысаў: Выканкамаўская газета не пакідае ў спакоі знятага кандыдата

  • Галоўны рэдактар «Барысаўскіх навінаў» Анатоль Букас
    Галоўны рэдактар «Барысаўскіх навінаў» Анатоль Букас

Сайт газеты Барысаўскага райвыканкаму «Адзiнства» (рэдактар Вера Пратасевіч) размясціў артыкул «Непрозрачная «прозрачность» или Все тайное становится явным», у якім абвінавачвае пазбаўленага кандыдацтва рэдактара незалежнай газеты «Барысаўскія навіны» Анатоля Букаса ў спробе наўмысна схаваць рэальныя даходы.

Анатоль Букас быў пазбаўлены рэгістрацыі кандыдатам па Барысаўскай гарадской выбарчай акрузе № 62 у сувязі з тым, што не ўказаў у дэкларацыі аб даходах звесткі аб продажы аўтамабіля ў 2011 годзе. Як тлумачыў рэдактар ​​незалежнай газеты, ён прадаў машыну ў канцы 2010 года і таму проста не думаў, што дакументы ў ДАІ былі зарэгістраваныя ўжо ў 2011-ым.

Гэты промах, які каштаваў Букасу ўдзелу ў выбарах, сайт газеты Барысаўскага райвыканкаму «Адзiнства» выкарыстоўвае для таго, каб выставіць рэдактара незалежнай газеты не ў лепшым святле.

«Неожиданно выяснилось, что один из претендентов на депутатский мандат утаил весьма существенные сведения о полученных доходах. Этим «забывчивым» кандидатом оказался не кто иной, как Букас А.В. Как явствует из документов, которые имеются в избирательной комиссии, Букас Анатолий Владимирович в 2011 году продал принадлежавший ему легковой автомобиль AUDI A6. Вот об этом-то доходе, полученном от продажи транспортного средства, будущий соискатель мандата народного избранника почему-то не счел нужным поведать», - кляйміць сайт рэдактара «Барысаўскіх навінаў».

І дадае: «…отчего такая «забывчивость»? Или призыв «говорить правду», столь охотно декларируемый газетой «БН», касается только госчиновников и прочих «аппаратчиков», а самого независимого редактора, пожелавшего занять кресло депутата Парламента, вроде как бы и не касается? Если так, то двойные стандарты какие-то получаются. Негоже призывать людей к откровенности, требовать от других быть «честными и прозрачными», а самому при этом оставаться «непрозрачным».

Варта адзначыць, што вылучэнне Букаса ў кандыдаты стала для выканкамаўскай газеты падставай для таго, каб паквітацца з канкуруючым выданнем і з яго рэдактарам. Так, адразу ж пасля таго, як Букас заявіў аб сваім намеры ўдзельнічаць у выбарах, «Адзiнства» надрукавала на яго «кампраметуючы» артыкул, у якім распавядалася, што рэдактар ​​незалежнага выдання варты ўдзелу ў выбарах, бо ў яго ДАІ адабрала правы кіроўцы за парушэнне хуткаснага рэжыму.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма