Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Барысаў: Назіральнікі рыхтуюць татальны кантроль за яўкай выбаршчыкаў

  • Старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхаіл Васільеў
    Старшыня Барысаўскай гарадской арганізацыі АГП Міхаіл Васільеў

Дваццаць незалежных назіральнікаў плануецца выставіць на пяці участках Барысаўскай гарадской выбарчай акругі № 62 і адным участку Барысаўскай сельскай выбарчай акругі № 63. Па гарадской выбарчай акрузе для штодзённага назірання выбраны дзве школы, адна гімназія і ўчастак на кансервавым заводзе, па сельскай акрузе - участак у вайсковым гарадку Печы.

«Гэты выбар не выпадковы, - распавядае барысаўскі арганізатар назірання ў межах кампаніі «За справядлівыя выбары» Міхаіл Васільеў. - Справа ў тым, што ў школах будуць працаваць адразу некалькі участкаў. Так, скажам, у гімназіі будзе чатыры. Калі на ўчастку назірання, да прыкладу, яўка складзе працэнтаў трыццаць, а на астатніх трох - больш, то ўжо можна рабіць высновы аб фальсіфікацыі. На кожным участку назірання мы плануем выставіць па два чалавекі падчас папярэдняга галасавання, а ў дзень выбараў дадаць яшчэ па два, каб яны маглі назіраць за галасаваннем на даму. Мы паставілі сабе мэту татальна кантраляваць менавіта яўку выбаршчыкаў на ўчасткі галасавання».

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма