Калінкавіцкая газета не змясціла на сайце праграмы кандыдатаў
На інтэрнет-сайце дзяржаўнай газеты “Калінкавіцкія навіны” праграмы кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў не змешчаны. І ўвогуле там няма ўласнага раздзела, прысвечанага выбарам.
Да выбараў засталося меньш за 10 дзён. Праграмы двух кандыдатаў у калінкавіцкай раённай газеце былі надрукаваны яшчэ 4 верасня, аднак на сайце газеты выбаршчыкі іх прачытаць не могуць дагэтуль. Апошняя інфармацыя пра кандыдатаў тут датаваная яшчэ 30 жніўня – пра іх рэгістрацыю (на здымку).
У адрозненні ад іншых раённых газет Гомельскай вобласці, “Калінкавіцкія навіны” ўвогуле не вядуць на сваім сайце раздзел пра выбары. Хоць тут і ёсць банер “Выбары 2012”, але праз яго адкрываецца старонка на сайце мясцовага райвыканкама. А там – толькі афіцыйныя дакументы і навіны пра выбары ў маштабах краіны.
А вось у суседнім Акцябрскім раёне, які таксама ўваходзіць у Калінкавіцкую выбарчую акругу, мясцовая газета “Чырвоны кастрычнік” на сваім сайце праграмы кандыдатаў змясціла. Дарэчы, у СМІ дагэтуль апублікаваны праграмы толькі двух кандыдатаў па Калінкавіцкай акрузе: Віктара Назаранкі (партыя “Справядлівы свет”) і праўладнага кандыдата Аляксандра Удодава. Трэці кандыдат – прадстаўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Уладзімір Кулік – сваю праграму пакуль не апублікаваў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма