Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

“Светлы шлях”: за тыдзень да выбараў пра гэта - ні слова

Адзінае смаргонскае масавае выданне, афіцыйны “Светлы шлях” упарта ігнаруе выбарчую тэматыку. За час выбарчай кампаніі газета друкавала толькі афіцыйныя дакументы, і тое звычайна са спазненнем. І нават у апошнім нумары, калі да выбараў дэпутатаў парламента застаўся ўсяго тыдзень, пра гэта нават не ўзгадалі.

Прыўзнёслы настрой напярэдадні выбараў ствараюць пазітыўныя паведамленні і навіны: пра тое, як у Смаргоні добра жывецца, які ў горада вялізны эканамічны патэнцыял, колькі хутка будзе пабудувана жылля і сучасных крамаў, пра рамонт і абсталяванне медыцынскіх устаноў. Маўляў, “ад дабра дабра не шукаюць”: зараз улады стварылі такі добрабыт, а далей будзе яшчэ лепш.

І надрукавана ў “Светлым шляху” была праграма толькі аднаго кандыдата – дырэктара “Гроднааблдарбуд” Валерыя Кокаша. Праграма ягонага канкурэнта Мікалая Уласевіча на старонках газеты так і не з’явілася, па неафіцыйных звестках, з-за таго, што ён узгадаў факты пра карупцыю ў мясцовай уладзе.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма