Маладэчна: Прадпрыемствы на выбарах робяць рэкламу (фота)
Падобныя паштоўкі па маладэчанскіх установах распаўсюджваюць прадстаўнікі мясцовага аддзела ідэалогіі. З аднаго боку яны выглядаюць як афіцыйныя выбарчыя плакаты, з іншага – рэклама прыватнага прадпрыемства. Выходныя дадзеныя адсутнічаюць.
Гэта дзіўнае спалучэнне і спосаб распаўсюду выклікае законныя пытанні: на чые сродкі ажыццяўляецца рэклама? Калі паштоўкі былі вырабленыя за кошт рэкламуемага ААТ “Райаграсэрвіс”, тады чаму пра іх распаўсюд клапоцяцца ідэаолагі? А калі гэта афіцыйныя выбарчыя матэрыялы, выпушчаныя за дзяржаўныя сродкі, то якім чынам туды патрапіла рэклама?
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма