Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Пікет: “Палітвязні ёсць – выбараў няма” (фота)

Пад такім лозунгам 15 верасня ў Мінску побач з Камароўскім рынкам адбыўся пікет кандыдатаў ад Аб'яднанай грамадзянскай парты. Да іх далучылася і Беларуская хрысціянская дэмакратыя. У гэты час побач праходзіў пікет галоўнага доктара 34-й гарадской паліклінікі і сябра "Белай Русі" Дзмітрыя Шаўцова, ён адмаўляе, што палітвязні ў Беларусі існуюць.

Апазіцыйныя кандыдаты падчас пікету стаялі з партрэтамі палітвязняў. Анатоль Лябедзька і Вольга Кавалькова яшчэ раз нагадалі выбаршчыкам, што пакуль апаненты рэжыму знаходзяцца за кратамі, яны не збіраюцца ўдзельнічаць у выбарах. Прагучалі заклікі байкатаваць выбары і не хадзіць на галасаваць.

А побач ініцыятыўная група Дзмітрыя Шаўцова заклікала ў выбарах удзельнічаць і галасаваць за іх кандыдата. Што датычыцца палітвязняў, то спадар Шаўцрў адзначыў: "Калі ў краіне ёсць палітвязні, іх трэба вызваляць. Але тыя, пра каго сёння кажуць апазіцыянеры, палітвязнямі не з'яўляюцца. Яны пакараныя судом за здзейсненыя злачынцы. Я сачыў за падзеямі ў снежні 2010 года і пасля ў судах, таму ў мяне няма ніводнай падставы лічыць іх палітвязнямі".

15 верасня Партыі БНФ і АГП прынялі канчатковае рашэнне - здымаць сваіх кандыдатаў напярэдадні галасавання. Прычына - улады не выканалі ніводнага патрабавання дэмакратычных сіл, што датычылася вызвалення палітвязняў, уключэння апазіцыянераў у выбарчыя камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма