Партыя БНФ зняла сваіх кандыдатаў з выбараў, спікеры ОГП пачнуць здымацца з 17 верасня
На пазачарговым з’ездзе 15 верасня Партыя БНФ прыняла рашэнне аб зняцці сваіх кандыдатаў у дэпутаты. Паводле інфамацыі прэс-службы партыі, на з’езд былі вылучаны 64 дэлетагы, прысутнічала – 46.
“Усе нашыя кандыдаты ў гэтай кампаніі зрабілі ўсё магчымае і адпрацавалі надзвычай годна! Усе тэле- і радыёвыступы нашых кандыдатаў трапілі ў эфір, у дзясятках раённых газет была надрукавана платформа Партыі БНФ”, -- падвёў вынікі кампаніі лідар парты Аляксей Янукевіч.
31 кандыдат ад Партыі БНФ былі зняты з выбараў.
15 верасня таксама адбыўся з’езд Аб’яднанай грамадзянскай партыі, на якім таксама было прынята рашэнне аб зняцці з выбараў 38 кандыдатаў. Спікеры АГП будуць праводзіць пікеты і іншыя агітацыйныя мерапрыемствы да 17 верасня, пасля чаго здымуць свае кандыдатуры.
Абедзве партыі абумовілі сваё зняцце тым, што ўлады не выканалі іх галоўныя патрабаванні – празрыстае фарміраванне ўчастковых выбарчых камісій і вызваленне палітвязняў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма