У Оршы камісія назіральніку парэкамендавала зайсці пасля заканчэння выбараў
Назіральнік Васіль Леўчанкаў, акрэдытаваны пры акруговай
камісіі Аршанскага Дняпроўскага акругі № 27, спытаў у старшыні камісіі Мікалая
Давідовіча, ці можна яму прысутнічаць падчас працэдуры перадачы бюлетэняў ад
акруговай камісіі ўчастковым.
- Ваша прысутнасць там непажадана, - адказаў Мікалай Ананьевич, - гэта будзе
перашкаджаць працы камісіі, ствараць мітусню. І ў дзень выбараў у нас будзе
праца камісіі, а не пасяджэнне, таму вам рабіць там няма чаго. Прыходзьце 24-га
чысла на выніковае пасяджэнне.
На думку самога Леўчанкава, асцярогі, што нібыта яго прысутнасць перашкодзіць
працы камісіі ў момант перадачы бюлетэняў, абсалютна надуманыя. Камісія будзе
працаваць у зале пасяджэнняў райвыканкама. Гэта памяшканне плошчай каля 70
квадратных метраў. Прысутнасць там аднаго назіральніка ніяк не можа ствараць
мітусню і перашкаджаць працы. Значна больш верагодна, на яго погляд, што
кіраўнікі ўчастковых камісій, якія прыйдуць прымаць бюлетэні, могуць задаць
якія-небудзь пытанні ці агучыць інфармацыю, якую ад незалежнага назіральніка
кіраўніцтва акруговай камісіі спрабуе схаваць.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма