Мінск: пікет “Гавары праўду!” ў падтрымку палітвязняў (фотарэпартаж)
Каля гандлёвага цэнтра “Карона” ў Мінску 16 верасня прайшоў
пікет кампаніі “Гавары праўду!” ў падтрымку палітвязняў Беларусі. Пікет
праводзіла кандыдат у дэпутаты па Кальварыйскай акрузе № 104 Таццяна
Караткевіч.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел лідэры «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў, Андрэй
Дзмітрыеў і Сяргей Вазняк, а таксама актывісты кампаніі, якія вылучаліся
кандыдатамі, але не зарэгістраваныя акруговымі камісіямі, Ігар Драко і Міхаіл
Пашкевіч.
Удзельнікі пікету раздавалі мінакам брашуры з інфармацыяй пра «Грамадзянскую
дамову». Акрамя таго, любы жадаючы мог атрымаць зборнік вершаў Някляева «Лісты
да Волі» з аўтографам.
Кандыдат Таццяна Караткевіч адзначыла, што ў яе ўжо атрымоўваецца стаць пазнавальнай
у сваёй акрузе, а некаторыя выбаршчыкі паведамляюць, што пойдуць галасаваць за
яе цэлымі пад'ездамі.
На дзве сустрэчы з Караткевіч прыйшлі па 15 чалавек, «уключаючы ідэалагічную
вертыкаль», распавяла кандыдат. Паводле яе слоў, выбаршчыкі, як правіла,
цікавяцца ідэяй «Грамадзянскай дамовы» і праблемамі ўшчыльнення ў сваім раёне.
«Пакуль прыходзяць самыя настойлівыя выбаршчыкі, якія хочуць дамагчыся праўды»,
- кажа Караткевіч.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма