Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Брэст: Кандыдат АГП перад зняццем правяла пікет за байкот

Перад тым, як зняцца з выбараў, кандыдат у дэпутаты па Брэсцкай-Усходняй акрузе №3 Дыяна Касцюковіч (яна з’яўляецца сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі) зладзіла пікет у дазволеным уладамі месцы.

Мерапрыемства адбылося ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў, што знаходзіцца ва Ўсходнім мікрараёне Брэста. Сама кандыдат у дэпутаты і яе давераныя асобы з ліку аднапартыйцаў распаўсюджвалі сярод мінакоў улёткі і газету “Народная воля”. Адначасова Дыяна Касцюковіч з паплечнікамі распавядалі жыхарам горада, якіх у час правядзення пікету было няшмат, пра намер байкатаваць выбары ў цяперашніх умовах, калі немагчыма правесці выбарчы працэс свабодна і дэмакратычна. Па словах прадстаўніцы АГП, грамадзяне па рознаму ставіліся да закліку не браць удзел у галасаванніі, але большасць з іх з разуменнем ставіліся да пазіцыі, выпрацаванай апазіцыйнай партыяй.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма