Слонімцаў заклікалі не хадзіць на выбары
Сябры Слонімскага дэмакратычнага згуртавання правялі шэраг акцый, прысвечаных парламенцкім выбарам.
Падчас першай акцыі сябры згуртавання распаўсюджвалі ўлёткі “Тэсты для выбаршчыкаў”. У паштовыя скрынкі слонімцаў яны раскідалі тысячы такіх улётак. У іх для выбаршчыкаў былі прадастаўлены тэсты з дзесяці пытанняў і… адказы. Прачытаўшы ўлёткі, слонімцы змаглі зверыць свае адказы з адказамі, якія надрукаваныя ў лістоўках. Вось некалькі пытанняў з “Тэстаў выбаршчыка”: Чаму вас пазбавілі магчымасці выбіраць і быць выбранымі ў прадстаўнічыя органы ўлады? Чаму ў нашай краіне ёсць палітычныя вязні? Чаму ў нас квітнее карупцыя на розных узроўнях улады? і г.д.
Другую акцыю слонімцы правялі ў мікрараёне Энка, дзе яны распаўсюджвалі ўлёткі з заклікам не хадзіць на выбары.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма