Праваабаронцы заклікаюць - заяві пра прымус да датэрміновага галасавання!
18 верасня ў Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.
Прадстаўнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", праводзячы незалежнае назіранне за ходам парламенцкай выбарчай кампаніі і фіксуючы факты парушэнняў выбарчага заканадаўства, заклікаюць выбаршчыкаў паведамляць пра прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні. Такімі сведчаннямі могуць быць любыя аўдыа, відэа і фотадакументы.
Шаноўныя выбаршчыкі, калі ласка, дасылайце іх на адрас кампаніі ў інтэрнэце elections2012@spring96.org!
Каментароў пакуль няма