Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Бяроза: Дзяржвыданне выступіла супраць байкатоўшчыкаў

У Бярозаўскай раённай газеце “Маяк”  за ( 15.09.2012г.) з’явіўся артыкул пад назвай “Нераўнадушнае … раўнадушша?” невядомага Яўгена Літвіновіча, дзе выказваецца жорсткая крытыка  агульнай заявы “шасці апазіцыйных дзеячоў на тэму “Аргкамітэт кампаніі байкота парламенцкіх выбараў” і гаворыцца пра пакаранне ва ўсходніх і захадных краінах за неяўку на выбары. Адначасова аўтар артыкулу заклікае грамадзян прыйсці на выбарчыя ўчасткі, называе тых, хто заклікае да байкоту, “часткай пасіўнай і абыякавай”, якая выконвае  патрабаванні  закардонных “заказчыкаў”.

 Літвіновіч спасылаецца на Амерыку,  дзе ні Абама, ні Ромні не заклікаюць да байкоту, а ў такіх краінах як Бразілія, Аргентына, Пакістан, Турцыя ды і ў еўрапейскіх Бельгіі, Італіі, Германіі, Аўстрыі і інш. за няяўку на выбары прадугледжваецца альбо штраф ад 50 да 125 еўра, альбо турэмнае зняволенне ад месяца да году, пазбаўленне працы  і немагчымасць атрымаць пасаду на дзяржслужбе. І хто тады пасля гэтага будзе сцвярджаць, што Беларусь – не дэмакратычная рэспубліка,  пытаецца аўтар.

Аналагічны артыкул з’явіўся і Пружанскай раённай газеце “Раённыя будні” таксама за 17.09. 2012 г.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма