Пасля зняцця апазіцыйных кандыдатаў у Гомелі будзе адна безальтэрнатыўная акруга
Пасля з’ездаў партый БНФ і АГП у акруговыя камісіі былі накіраваны лісты аб зняцці кандыдатаў у дэпутаты. Гомельская вобласць засталася без шасці кандыдатаў ад АГП і аднаго – ад БНФ. Пасля адмовы балатавацца кандыдата ад партыі БНФ Васіля Раманава выбарцы Гомельскай-Сяльмашаўскай акругі №32 маюць аднаго кандыдата – генеральнага дырэктара вытворчага аб'яднання «Гомсельмаш» Валерыя Жмайліка.
Між тым, гэта пакуль адзіная безальтэрнатыўная акруга ў горадзе і вобласці. Нягледзячы на зняцце апазіцыйных кандыдатаў, альтэрнатывы праўладным вылучэнцам засталіся ў асобах прадстаўнікоў партый ЛДП і РППіС. Напрыклад, па Гомельскай-Юбілейнай акрузе №31 не будзе балатавацца сябра АГП Аляксандр Каротчанка, але там «канкурэнцыю» дырэктару сярэдняй школы складзе прадстаўнік ЛДП. Такая ж сітуацыя і на Гомельскай-Навабеліцкай акрузе: пасля адмовы балатавацца Уладзіміра Няпомняшчых альтэрнатывай былому памочніку прэзідэнта, галоўнаму інспектару па Гомельскай вобласці Ігару Пракапенка выступіць сябра ЛДП.
Па Гомельскай-Савецкай акрузе №34 балатавацца не будзе старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў, але застаюцца яшчэ чатыры кандыдаты: дырэктар прадпрыемства «Гомельскія цеплавыя сеткі» Міхаіл Пачынок, незалежны кандыдат Ігар Случак, кладаўшчык мясакамбіната Яраслаў Гараненкоў і сябра ЛДП Сяргей Круглоў.
Зняў сваю кандыдатуру з выбараў па рашэнню партыі і кандыдат па Жыткавіцкай акрузе №39 Анатоль Хомец. Зараз па акрузе балатуюцца яшчэ тры кандыдаты: старшыня абласнога суда Людміла Міхалькова, і вылучэнцы ад РППіС і ЛДП.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма