Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Барысаў: «Нам не да выбараў! Аўтамабілі трэба неяк абараняць!»

  • Здымак сайта comments.ua
    Здымак сайта comments.ua

У Барысаве ў нядзелю адбыўся «несанкцыянаваны» сход, на якім прысутнічала каля паўсотні аўтааматараў, якія пражываюць у адным мікрараёне. Гэтым людзям цяпер зусім не да выбараў.

Напярэдадні ноччу ў двары па вуліцы Трусава ў Барысаве былі абрабаваны і пабіты больш за дваццаць прыпаркаваных легкавых аўтамабіляў. Такое тут адбываецца рэгулярна. Але менавіта апошні масавы выпадак падштурхнуў аўтааматараў сабрацца ў двары.

«Людзі абураныя, вядома, - распавядае адзін з удзельнікаў сходу. - Але і напалоханыя. Стаялі і казалі адзін аднаму: нас цяпер павяжуць за несанкцыянаваны сход. Абышлося, міліцыі нават не было. Абмяркоўвалі, што зараз рабіць. Тры варыянты было вылучана: узмацненне міліцэйскага патрулявання, абсталяванне на бліжэйшым пустыры аўтастаянкі і абсталяванне двароў відэакамерамі. А яшчэ прагучала прапанова неадкладна да выбараў звярнуцца ў Адміністрацыю прэзідэнта з патрабаваннем аб садзейнічанні ў вырашэнні праблемы».

Ініцыятыўная група з некалькіх чалавек ўвесь тыдзень будзе высвятляць, наколькі рэальна рашэнне праблемы. Наступны сход прызначаны на нядзелю, у дзень выбараў. «Нам не да выбараў! - Казалі ўдзельнікі сходу. - Аўтамабілі трэба неяк абараняць!».

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма