БРСМ заклікае да ўдзелу ў выбарах
Моладзевы марафон праходзіць па ўсёй краіне пад лозунгам “Зрабі свой выбар”. Фінансуюць гастролі мясцовыя ўлады.
Як паведамляецца на сайце арганізацыі, марафон рэалізуецца ў межах аднайменнай праграмы БРСМ па ўдзеле ў кампаніі па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. Лозунг “Зрабі свой выбар” БРСМ пачаў выкарыстоўваць у 2010 годзе - падчас святкавання 90-годдзя камсамола.
На выходных мерапрыемствы ў Мінску адбыліся адразу на шасці пляцоўках. Паводле арганізатараў, мэта – разнастаіць вольны час моладзі, дапамагчы ім праявіць сябе. Але разам з тым, нагадаць, што 23 верасня адбудуцца выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, заклікаць выбаршчыкаў прагаласаваць. Падчас канцэртаў моладзь стаяла з расцяжкамі “За стабільную Беларусь”, “Мы за выбары”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма