Дзяржаўная газета палівае брудам апазіцыю
Рагачоўская раённая газета «Свабоднае слова» відаць, выпрацавала свой фірмовы стыль пры напісанні артыкулаў на палітычныя тэмы, узбагаціўшы свой лексікон і знаёмячы чытачоў з прадстаўнікамі апазіцыі праз блатны жаргон. Мы ужо звярталі ўвагу, як раёнка арганізавала траўлю грамадскага актывіста Дзяніса Дашкевіча.
Але калектыў рэдакцыі пакуль ніхто не прыцягнуў да адказнасці за абразу. Як вядома, беспакаранасць развязвае рукі, бо «Свабоднае слова» працягвае паліваць брудам апазіцыю.
Артыкул «Байкот выбараў – піяр бездапаможных опаў» даверліва паведамляе чытачам, што «сёння любая апазіцыйная партыя – гэта, мякка кажучы, ворагі народа». Калі ворагі народа – мякка кажучы, то як рэдакцыя можа яшчэ цвёрда кажучы напісаць пра апазіцыю? Вось выраз «Захад прамыў мазгі оппам» - мякка кажучы, ці цвёрда?
Газета даносіць да ведама чытачоў, што «апазіцыйным партыям на людзей пляваць, а партыйныя бонзы дураць шараговых сяброў партый дзеля таго, каб пралезці ва ўладу». Па версіі раённай газеты, «калектывы апазіцыйных партый – мікраскапічныя, і працуюць там адны цынікі». Таксама газета «мякка» піша, што у апазіцыянераў – бездапаможнае існаванне. Аўтару артыкула ўжо зараз вядома, што апазіцыя прайграе на выбарах.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма