Пінск: тэма палітвязняў на агітацыйным пікеце
У Пінску кандыдат ад ПБНФ правёў перадвыбарчы пікет, на якім падняў тэму беларускіх палітвязняў.
Аляксандар Рамановіч, які вылучаецца ў беларускі парламент па Пінскай гарадской выбарчай акрузе №14, у нядзелю правёў свой перадвыбарчы пікет. Асноўнай тэмай пікетавання было наяўнасць у Беларусі палітзняволеных. Мінакі з ахвотай падыходзілі да пікетоўцаў і з цікаўнасцю слухалі кандыдата. Аднак, асноўны мэсыдж мерапрыемства не спадабаўся старшыні акруговай камісіі Ігару Берасценю, які заявіў, што інфармацыя пра палітвязняў не тычыцца выбараў, таму паводзіны кандыдата будуць разгледжаны на чарговым паседжанні камісіі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма