Кандыдаты ад БСДП (Г) распавядаюць берасцейцам пра палітвязняў
На пляцоўцы перад цэнтральнай універсальнай крамай абласнога цэнтра, акрамя інфармацыі пра кандыдатаў у дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), з’явіўся адмысловы стэнд, прысвечаны палітычным зняволеным Беларусі.
Такім чынам арганізатары пікета спрабуюць заклікаць грамадзян да салідарнасці з тымі, хто зараз знаходзіцца ў турме па палітычных матывах. Побач з фатаздымкамі палітзняволеных з датамі іх нараджэння змешчана інфармацыя з адрасамі месцаў зняволення, куды можна даслаць ліст альбо паштоўку, каб падтрымаць іх у цяжкі час. Таксама мінакам раздаюцца ўлёткі, у якіх распавядаецца пра лёсы тых, каго ў Беларусі праваабарончыя арганізацыі лічаць палітзняволеннымі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма