Бабруйск: гарвыканкам актывізаваўся ў закліках да галасавання
На сайце Бабруйскага гарвыканкама заўважнае ажыўленне: гараджан заклікаюць галасаваць – “праявіць актыўную пазіцыю”.
Адна з абвестак - “Время выбирать будущее” - з’явілася на сайце яшчэ 14 верасня, у ёй бабруйчан інфармуюць пра дзень датэрміновага і асноўнага галасавання. Падобная інфармацыя, толькі больш пашыраная, зявілася тут і 17 верасня пад назвай “С 18 сентября можно проголосовать досрочно”.
Канешне ж, не абыйшлося без традыцыйнага звароту ад Каардынацыйнай рады грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Бабруйска. І гэтым разам аўтары звароту “Общественность призвала бобруйчан проявить избирательскую активность на выборах” сцвярджаюць, што “мы жывем у стабільнай краіне, дзе беларускія гарамадзяне маюць сацыяльныя гарантыі, а палітыка дзяржавы накіраваная на паляпшэнне іх дабрабыту і ўзроўню жыцця”. Чытачу спрабуюць давесці, што ад яго выбару, нібыта, насамрэч нешта залежыць: “Мы з вамі адказныя за народны здабытак, яго захаванне і памнажэнне, у адказе за лёс роднага горада, вобласці і ўсёй Беларусі. Гэтыя выбары – гэта не толькі важная палітычная падзея ў жыцці краіны. Але і адказны крок кожнага з нас як грамадзяніна”, - гаворыцца ў звароце.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма