Дзяржаўныя газеты дружна крытыкуюць апазіцыйнага кандыдата
У апошніх нумарах газет Івацэвіцкага і Бярозаўскага раёнаў змешчаны артыкулы Арсенія Восенява (“Гавары ды не загаворвайся”, газета “Маяк”за 15 верасня) і Рыгора Лукоўскага (“А што на справе?”, газета “Івацэвіцкі веснік” за 14 верасня) з крытыкай кандыдата Валянціна Лазарэнкава: маўляў, ён беспрацоўны папуліст і дэмагог. Напрыклад, Лазарэнкаў пячэцца пра дом № 2 па вул. Гагарына ў Белаазёрску, дзе яшчэ ў 2009 годзе людзі атрымалі папярэджанні не выходзіць на балконы. Дык, як сцвярджае Восеняў, да 2015 года ўсё зробяць і без турбот Лазарэнкава. Сп. Лукоўскі таксама парыруе Лазарэнкаву на яго крытыку ўлады. Восеняў параіў Лазарэнкаву лепей, чым гаварыць праўду, падзяліцца замежнымі грантамі. У “Маяку” дадаюцца яшчэ здымкі, прозвішчы і выказванні выбаршчыкаў, якія раяць, якіх кандыдатаў трэба выбіраць.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма