Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

ЦВК: Назіранне за перадачай пратаколаў “не прадугледжана”

  • Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама
    Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтрвыбаркама

Алесь Капуцкі, акрэдытаваны як назіральнік па Маладэчанскай сельскай акрузе №73, не першы раз ажыццяўляе назіранне на выбарах. Неаднойчы ён ужо сутыкаўся з тым, што акруговыя камісіі лічаць таемным працэс перадачы пратаколаў галасавання з участковых камісій – і выстаўляюць назіральніка за дзверы да моманту, калі агульныя вынікі ўжо проста зацвярджаюцца. Таму гэтым разам Алесь загадзя звярнуўся ў ЦВК з пытаннем, ці мае ён права прысутнічаць на пасяджэнні акруговай камісіі менавіта ў часе паступлення ў гэтую камісію пратаколаў і ўстанаўленні вынікаў выбараў па акрузе.

Пасля запыту ў ЦВК Алесь Капуцкі даведаўся, што прасачыць за працэсам паступлення ў акруговую камісію пратаколаў  участковых камісій аб выніках галасавання ён так і не зможа. ЦВК адказала: “такія правы не прадугледжаны”, а назіральнік “можа толькі  прысутнічаць на пасяджэнні акруговай камісіі пры ўстанаўленні вынікаў выбараў па выбарчай акрузе”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма