Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Брэсцкая вобласць: віншаваць з дэпутатствам ужо сёння можна чатырох кандыдатаў

Пасля зняцця апазіцыйных кандыдатаў на Берасцейшчыне безальтэрнатыўнымі засталіся чатыры акругі: Баранавіцкая Заходняя №5, Баранавіцкая сельская акруга №7, Пружанская № 9, Пінская гарадская акруга №14.

Па Баранавіцкай Заходняй акрузе №5 зняліся кандыдаты ад АГП Анжаліка Камбалава і сябра Партыі БНФ Мікалай Чарнавус. Дэпутатам ужо можна лічыць беспартыйную начальніка аддзелу працы, заработнай праты і ўдасканалення аргаанізацыі вытворчасці філіяла ЗАТ “Атлант”-Баранавіцкі станкабудаўнічы завод Вольгу Палітыка.

Баранавіцкая сельская акруга №7 была безальтэрнатыўнай ужо з моманту рэгістрацыі кандыдатаў. “Гатовы дэпутат” тут – старшыня Баранавіцкага райвыканкаму Мікалай Язубец.

Пасля зняцця кандыдата ў дэпутаты ад АГП Аляксандра Кабанава на Пружанскай выбарчай акрузе № 9 там застаўся толькі кандыдат Аляксандр Юркевіч – старшыня Пружанскага райвыканкаму, якога і сёння ўжо можна віншаваць з дэпутатствам.

Па Пінскай гарадской акрузе №14 пасля зняцця кандыдата ад Партыі БНФ Аляксандра Рамановіча ўжо зараз можна лічыць абранай на другі тэрмін дзеючую дэпутатку Палаты прадстаўнікоў Зінаіду Мандроўскую.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма