Магілёў: старшыня акруговай выбарчай камісіі №84 стаў намеснікам кіраўніка горада
17 верасня стала вядома пра тое, Мікалай Міхаленя стаў намеснікам старшыні гарвыканкаму Станіслава Барадаўкі. На сваёй пасадзе ён змяніў Ігара Шардыку, які “ціхай сапай” быў змешчаны са сваёй пасады, а інфармацыя аб ім была выдалена са старонак сайту гарвыканкаму.
Мікалай Міхаленя апошнім часам працаваў ідэолагам на заводзе “Зеніт”. Падчас бягучай выбарчай кампаніі былі зафіксаваны выпадкі таго, што ён аддаваў негалосныя загады адміністрацыям падначаленых яму інтэрнатаў не пускаць у іх зборшчыкаў подпісаў за апазіцыйных кандыдатаў. На ягоныя загады спасылаліся вахцёркі інтэрнатаў.
У падуладных яму інтэрнатах подпісы збіралі толькі за праўладнага кандыдата ў дэпутаты па Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акрузе №84, дзеючага дэпутата парламента Ўладзіміра Васіленку.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма