Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Аляксандр Солап мае намер прыцягнуць да адказнасці сябраў ЦВК і Слуцкай акруговай камісіі

  • Аляксандр Солап
    Аляксандр Солап

Актывіст «Гавары праўду!», які застаўся за бортам выбарчай кампаніі, мае намер прыцягнуць да адказнасці сябраў ЦВК і Слуцкай акруговай камісіі. Аб гэтым Аляксандр Солап заявіў у гутарцы з карэспандэнтам рэгіянальнай газеты «Інфа-Кур'ер».

Нагадаем, раней Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Аляксандра Солапа. Па «маральна-этычным» прычынам ЦВК не зарэгістраваў яго кандыдатам па Слуцкай выбарчай акрузе № 67.

У той жа час юрыдычных падстаў для адмовы не было: праверка Цэнтрвыбаркама выявіла, што з 62 подпісаў, прызнаных Слуцкай акруговай камісіяй несапраўднымі, такіх толькі 9.

«Атрымалася, што судзімы чалавек не мае права займаць адказныя пасады і пасады ў нашай дзяржаве, і што гэта не мае тэрміну даўнасці, - прыводзіць словы Солапа kurjer.info.

 - У той момант мне хацелася ўстаць і парваць свой пашпарт, і сказаць, што я не хачу быць грамадзянінам краіны, дзе не паважаюць Канстытуцыю і публічна парушаюць закон».

На думку Аляксандра Солапа, байкатаваць трэба не выбары, а тых сябраў акруговых камісій і ЦВК, якія фальсіфікуюць сабраныя прэтэндэнтамі ў кандыдаты подпісы і галасы выбаршчыкаў.

Матэрыял сабраў тры дзесяткі чытацкіх каментароў. Случчакі і незарэгістраваны кандыдат абмяркоўвалі, ці можа судзімы ў мінулым чалавек балатавацца ў дэпутаты, і ці законна рашэнне ЦВК.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма