Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Відэазварот прадстаўнікоў кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" да выбаршчыкаў

18 верасня ў Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.

Каардынатары кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Алег Гулак і Валянцін Стэфановіч, праводзячы незалежнае назіранне за ходам парламенцкай выбарчай кампаніі і фіксуючы факты парушэнняў выбарчага заканадаўства, у сваім відэазвароце заклікаюць выбаршчыкаў паведамляць пра прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні. Такімі сведчаннямі могуць быць любыя аўдыа, відэа і фотадакументы.

Шаноўныя выбаршчыкі, калі ласка, дасылайце іх на адрас кампаніі ў інтэрнэце elections2012@spring96.org!

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма