Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Барысаў: калі прагаласавалі «дзясяткі вайскоўцаў» - загадка

Сёння, у першы дзень датэрміновага галасавання, на сайце газеты «Адзiнства» (рэдактар ​​Вера Пратасевіч http://spring96.org/ru/news/48992) з'явілася публікацыя пра тое, як праходзяць выбары ў воінскіх частках Барысаўскага гарнізона.

У Барысаве па двух выбарчых акругах - гарадской № 62 і сельскай № 63 - створана 9 участкаў, якія размяшчаюцца на тэрыторыі злучэння і воінскіх частак, якія дыслакуюцца ў горадзе. У публікацыі «У войсках да выбараў гатовыя» http://www.adzinstva.by/?p=69233#more-69233, падпісанай падпалкоўнікам запасу Мікалаем Макарэвічам, распавядаецца аб гатоўнасці гэтых участкаў да выбараў.

І ўсё б нічога, калі б не апошні абзац артыкула. «Як вядома, пачынаючы з 18 верасня, у краіне ўжо пачалося датэрміновае галасаванне. Скарыстацца сваім канстытуцыйным правам і зрабіць свой выбар загадзя змаглі ўжо і некалькі дзясяткаў вайскоўцаў у сувязі з планавымі адпачынкамі або службовымі камандзіроўкамі», - піша аўтар. Час, калі публікацыя апынулася на сайце газеты - 10.02 18.09.2012 г. – дазваляе рабіць выснову, што за дзве хвіліны галасавання ў выбарах ужо прынялі ўдзел «некалькі дзесяткаў ваеннаслужачых». Прычым, за дзень да нібыта пачатку датэрміновага галасавання. Калі галасуюць барысаўскія ваенныя, застаецца толькі здагадвацца.
 
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма