Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Салігорск: “тэхнічны” кандыдат усё ж сыйшоў у адпачынак

  • Ігар Дзялендзік
    Ігар Дзялендзік

Напачатку верасня сябра БХК Леанід Мархотка накіраваў у выбарчую камісію па Салігорскай гарадской выбарчай акрузе №69 зварот аб парушэнні кандыдатам у дэпутаты Ігарам Дзялендзікам артыклуа 77 Выбарчага кодэксу. На думку праваабаронцы, спадар Дзялендзік мусіў быць вызвалены ад выканання працоўных абавязкаў з даты рэгістрацыі кандыдатам да дня выбараў.

У сваім адказе на зварот праваабаронцы старшыня салігорскай гарадской выбарчай камісіі А.К. Ермалінская паведаміла, што “факт па Дзялендзіку Ігару Мікалаевічу, кандыдату ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, не пацвердзіўся”. Аднак пасля публікацыі дадзенай інфрамацыі на старонках шэрагу папулярных інтэрнэт-рэсурсаў кандыдат Дзялендзік быў вымушаны сыйсці ў адпачынак. Гэту інфармацыю пацвердзілі работнікі ЖКГ “Комплекс”, дырэктарам якога ён з’яўляецца.

Варта адзначыць, што спадар Дзялендзік фактычна з’яўляецца тэхнічным кандыдатам, які выконвае функцыю ўяўнай альтэрнатывы па Салігорскай гарадской выбарчай акрузе. За ўсю агітацыйную частку кампаніі ў сталіцы шахцёраў не было заўважана ніводнай улёткі гэтага кандыдата. Не змяшчаў сваю перадвыбарчую праграму спадар Дзялендзік і на старонках газеты “Шахцёр”. Пра публічныя сустрэчы яго з выбарцамі таксама нічога не вядома.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма