Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Бабруйск: апазіцыянера знялі з выбараў толькі пасля тэлефанавання Ярмошынай

  • Мацвей Хатары не прадастаўляў у АВК ніякай інфармацыі пра сябе, нават фотаздымак былога кандыдата для плаката камісія знайшла сама.
    Мацвей Хатары не прадастаўляў у АВК ніякай інфармацыі пра сябе, нават фотаздымак былога кандыдата для плаката камісія знайшла сама.

У бабруйскага сябра АГП Мацвея Хатары ўзніклі часовыя цяжкасці са зняццём з выбараў. Вырашылася пытанне толькі пасля прамога загаду старшыні АВК з Цэнтральнай выбарчай камісіі.

- Старшыня Ленінскай акруговай камісіі Уладзімір Вяткін доўга адмаўляўся зняць Мацвея Хатары з выбараў, - кажа старшыня бабруйскай суполкі АГП Віктар Бузінаеў. – Спачатку з’явілася інфармацыя, што сябры АВК не бачаць на пратаколе аб зняцці пячаткі. Потым выявілася, што наш спікер сам мусіць напісаць заяву аб зняцці. Але Мацвей зараз у ад’ездзе - гэта па-першае. А па-другое, такое рашэнне было прынятае на партыйным з’ездзе і яно павінна мець вагу.

Віктар Бузінаеў кажа, што пытанне вырашылася пасля асабістага тэлефанавання Лідзіі Ярмошынай у Ленінскую АВК. Хутка на выбарчых участках акругі пад фотаздымкамі Мацвея Хатары павінен з’явіцца надпіс “выбыў”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма