Горкі: датэрміновае галасаванне ставіць рэкорд
У Горацкай выбарчай акрузе № 83 на выбарчым участку № 3 18 верасня у Горках за поўгадзіны прагаласавала каля 250 выбаршчыкаў. Як паведамляе незалежны назіральнік, рэдактар газеты “Узгорак” Галіна Будная, практычна ўсе прагаласаваўшыя былі студэнтамі БДСГА.
“ 18 жніўня раніцай я вырашыла паназіраць, як адбываецца датэрміновае галасаванне на адной з выбарчых акруг у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, - распавядае Галіна Будная. – Калі можна так сказаць, я была не проста здзіўлена, а нават крыху шакаваная той яўкай выбаршчыкаў на датэрміновае галасаванне, якую я назірала на выбарчым участку № 3 у Горках . У перыяд з 10-00 да 10-30 раніцы 18 жніўня на гэтым участку прагаласавала каля 250 студэнтаў акадэміі, магчыма, што нават і больш, я проста збілась з падліку. Некаторыя прыходзілі самі па аднаму, некаторых прыводзілі куратары груп, я выходзіла і бачыла, як яны чакаюць, пакуль іх выхаванцы выканаюць “грамадзянскі абавязак”.
Па словах Галіны Буднай, такая ж масавая яўка выбаршчыкаў на датэрміновае галасаванне назіраецца і на іншых выбарчых участках, якія знаходзяцца на тэрыторыі БСДГА.
“Думаю, што за аўторак і сераду прагаласуюць датэрмінова абсалютная большасць студэнтаў, якія вучацца ў сельскагаспадарчай акадэміі. У дзень выбараў 23 верасня на выбарчыя ўчасткі проста не будзе каму ісці”, - выказала сваё меркаванне Галіна Будная.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма