Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Гародня: участковая камісія адмаўлялася рэгістраваць назіральніцу

 У Гародні прадстаўнікі кампаніі “За справядлівыя выбары” дамагліся рэгістрацыі назіральніцы. Першапачаткова камісія выбарчага ўчастку №15 Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі адмовілася рэгістраваць назіральніцу Алену Ксенз на той падставе, што яна не з’яўляецца сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Пры тым у дзяўчыны патрабавалі партыйнае пасведчанне. Прыйшлося ў сітуацыю ўмяшацца каардынатарам і юрыстам кампаніі “За справядлівыя выбары”, якія прыехалі і давялі ўчастковай камісіі, што яна парушае заканадаўства, паколькі палітычная партыя мае права вылучаць назіральнікамі як сваіх сябраў, так і іншых грамадзян, якія могуць быць яе прадстаўнікамі. Урэшце ўчастковая камісія атрымала на свой запыт жорсткае ўказанне з Цэнтральнай выбарчай камісіі і зарэгістравала назіральніцу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма