Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Ліда: канфіскаваны ўлёткі пра байкот выбараў

 18 верасня каля Ліды прадстаўнікі міліцыі затрымалі каля 15 тысяч улётак, якія былі выпушчаны Аб’яднанай грамадзянскай партыяй. Змест улёткі раскрывае  сутнасць бягучай кампаніі і заклікае да байкоту псеўдавыбараў. Аўтамабіль, якім кіраваў прадстаўнік партыі Сяргей Ліс, затрымалі прадстаўнікі дарожнай аўтаінспекцыі. Пасля гэтага яму прапанавалі праехаць ў Лідскі РАУС, дзе “крамольныя” ўлёткі былі канфіскаваныя, пра што быў складзены адпаведны пратакол. Па словах актывіста, супрацоўнікі міліцыі некалькі разоў раіліся праз тэлефон з “вышэйшымі органамі”. Самога Сяргея Ліса трымалі больш трох гадзін, пасля чаго ўрэшце адпусцілі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма