Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Жодзіна: скрыня для датэрміновага галасавання засталася з вялікай шчылінай

  • Фота: Аляксей Лапіцкі
    Фота: Аляксей Лапіцкі

У першы дзень датэрміновага галасаваньня старшыня Кастрычніцкай участковай камісіі № 19 (гарадзкая паліклініка) Жодзінскай выбарчай акругі №64 Тацяна Новікава адмовілася належным чынам апячатаць шчыліну паміж накрыўкай і корпусам скрыні для датэрміновага галасавання, у якую пасля яе ўласнай праверкі (па прапанове назіральніка Аляксея Лапіцкага) свабодна праходзілі аркушы паперы фармату А4.

Перад гэтым яна кансультавалася па тэлефоне нібыта з акруговай камісіяй, а на самой справе -- з адказнай супрацоўніцай аргаддзелу Жодзінскага выканкаму Аленай Трапашкай, якая зусім не ўваходзіць у склад АВК, і толькі потым (па прапанове таго ж назіральніка) доўга перамаўлялася з сакратаркай акруговай камісіі Тацянай Краўцэвіч (начальнікам таго ж аргаддзелу Жодзінскага выканкаму). 

Пытанне скырні вырашалася кіраўніцтвам участковай і акруговай  камісій і выканкаму амаль напрацягу 20 хвілінаў. Але ў выніку скрыня для датэрміновага галасавання на ўчастку так і не была апячатаная належным чынам.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма