Праваабарончы цэнтр «Вясна»беларускі хельсінкскі камітэт

Берасцейцаў заклікаюць галасаваць толькі 23 верасня

  • Ігар Маслоўскі
    Ігар Маслоўскі

Амаль тры гадзіны ўвечары 18 верасня доўжыўся пікет у цэнтры Брэста, які ладзілі кандыдаты ў дэпутаты ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ганна Канюс і Ігар Маслоўскі.

Па словах Маслоўскага, асноўнай тэмай гутарак з выбаршчыкамі было датэрміновае галасаванне. “Мы казалі, чаму варта прагаласаваць менавіта 23 верасня, - распавядае старшыян Брэсцкай абласной струткуры БСДП (Г). - Таксама інфармавалі людзей, што, калі іх прымушаюць галасаваць датэрмінова, яны могуць звярнуцца да нас альбо са скаргай у выбарчую камісію ці пракуратуру”.

Ігар Маслоўскі таксама адзначыў, што некаторыя людзі заявілі пра свой намер увогуле не браць удзел у выбарах, іншыя падтрымлівалі заклік ісці галасаваць непасрэдна 23 верасня.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Каментары

Каб камэнтаваць навіны, трэба ўвайсьці праз сацыяльныя сеткі

Каментароў пакуль няма