Пінск – без альтэрнатыўнага кандыдата
Кандыдат ад Партыі БНФ Аляксандар Рамановіч, які балатаваўся па Пінскай гарадской выбарчай акрузе, згодна з рашэннем партыйнага з’езду зняў сваю кандыдатуру з выбараў. Такім чынам, дзеючая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Зінаіда Мандроўская засталася без канкурэнта.
Датэрміновае галасаванне пачалося ў Пінску с заклейвання фотаздымка кандытата ад БНФ на плакатах, вывешаных на выбарчых участках. Там з’явіўся белы з надпісам “Выбыў”. Такі ж надпіс з’явіўся насупраць прозвішча Рамановіча ў выбарчых бюлетэнях. Сябры ўчастковых камісіяў сцвярджаюць, што тлумачаць выбарцам аб зняцці кандыдата Аляксандра Рамановіча і прапануюць галасаваць за ці супраць Зінаіды Мандроўскай.
Тым часам тэлеканал “Пінск” абвесціў пра зняццё Аляксандра Рамановіча з перадвыбарчай гонкі, аднак не распавёў пра партыйную прыналежнасць і падставы для зняцця кандыдата.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Каментароў пакуль няма