Полацк: Міхальчанка праяўляе звышпільнасьць ў пытаннях адукацыі
Кандыдат па Полацкай гарадской выбарчай акрузе № 28 Аляксей Міхальчанка накіраваў у Цэнтральную выбарчую камісію электронны зварот, у якім паказвае, што ў дадзеных, прадстаўленых кандыдатам у дэпутаты Наталляй Гуйвік, недакладна ўказана назва вышэйшай навучальнай установы, якую тая скончыла («Усесаюзны юрыдычны інстытут» замест «Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут»).
ЦВК накіравала зварот у Полацкую акруговую камісію, якая, правёўшы разгляд дадзенага пытання, вырашыла, што пропуск гэтага слова ў назве ВНУ не з'яўляецца значным парушэннем, бо такая навучальная ўстанова рэальна існуе (хоць і ў пераназваным выглядзе), а дыпломы вочнага і завочнага аддзялення юрыдычна з'яўляюцца раўнапраўнымі, і кандыдат Наталля Гуйвік мае заяўленую прававую вышэйшую адукацыю.
Цікавы той факт, што пры ўзгадненні дадзеных аб кандыдатах для інфармацыйнага плаката, сам Міхальчанка быў катэгарычна супраць ўказання ўласнай апошняй навучальнай установы - сярэдняй школы № 6 г. Полацка.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Каментароў пакуль няма